(Пампуй, слухай і думай. Гэта, часам, карысна, бо хістае самаўпэўненасць. Вядома, што найсамаўпэўненыя людзі – алігафрэны і невукі, бо яны ніколі ні ў чым не сумняваюцца.)
"VIETAH"
выступіць на
XV POST-FOLK FEST MĖNUO JUODARAGIS
15.08.2012
«Месяц чарнарогі» – прыклад арганічнай сучаснай неакультуры, якая расце і харчуецца на аўтахтонным этна-бэкграўндзе. 3-х дзённы музычны open air – мадэрнова адглянцаваны верх, з сутарэнняў якога «прарастаюць» свядомая раўнавага з прыродай, мастацкі густ і досвед аднаго з найстарэйшых усходнееўрапейскіх этнасаў, мова якога – «сучасніца» санскрыту і лаціны. Летувісы нагадваюць – да фэсту тыдзень.
Віэда да фестывалю
"Таўкачыкі ад Юрыя Выдронка"
30.01.2011
VI FOLK MODERN FEST
"Таўкачыкі ад Юрыя Выдронка"
13.01.2011
удзельнічаюць
Юр'я (этна рок шоў)
Аўтэнтычныя бабулькі - рэканструкцыя старажытных абрадаў
в.Ольніца і в.Дуброва Глускага раёна
в.Обчын, в.Ямінск і в.Закальное Любанскага раёна
Альтанка
Бан-Жвірба http://vkontakte.ru/club9803176
Ветах http://vkontakte.ru/club19987891
Талака
Індывара http://vkontakte.ru/club20438706
Мотальскія суседзі
Sofia Juliusdotter (Швецыя)
Беларуская дзяржаўная філармонія
вялікая канцэртная зала
2 лютага, 19.00
Аддзел рэалізацыі білетаў:
гарадскія тэлефоны
284-44-33
284-32-02
Замова білетаў на сайце
www.philharmonic.by
Канцэрт-прэзентацыя фальклорнага фестываля «БЕРАГІНЯ» у Мінску
10.11.2010
13 лістапада 2010 г. у Мінскім палацы культуры і спорту чыгуначнікаў Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь праводзіцца прэзентацыя Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня» ў рамках правядзення этнаграфічных канцэртаў у г. Мінску «Фальклор беларускай глыбінкі».
Пачатак канцэрта а 17:00.
Адрас: Чкалава, 7.
УВАХОД ВОЛЬНЫ
Шляхі вандровак ВЕТАХА: П О Ў Н А Ч
26.09.2010
23 – 26 верасня. Вільня. V Міжнародны фэст этнічных дыяспар Летувы «Покровские колокола». Сярод удзельнікаў – украінцы ДРЕВО, летувісы ULA, SUTARAS, VISI, адыгейцы ЖЪЫУ, калмыкі БУМБИН ОРН, палякі HOINO. Ад Беларусi на фэсце акрамя аўтэнтычных любанскіх ГЛЫБОКІХ КРЫНІЦ адзначыліся заснавальнікі VIETAH’а Вячаслаў Калацэй і Таццяна Пладунова.
2 - 4 ліпеня. Ваколіцы Лейпцыгу. 31-ы фэст Еўрапейскага вяшчальнага саюзу «Еўрафолк». Краіны прэзентуюць на фолькавым аналагу «Еўрабачэння» ўласную каранёвую музыку. Сярод удзельнікаў – легенды іndie-сцэны AFRO-CELT SOUND SYSTEM, карэйцы MUAK, ірландцы FIDEL. Ад Беларусi ў форуме бярэ ўдзел RАМЕ – мужчынскі склад VIETAH’а. Але куды ж без лепшай паловы? І 50-хвілінны сэт RАМЕ і спявачак VIETAH’а выяўляе перад камерамі еўрапейскіх СМІ тое, что з’яўляецца музычнай спадчынай Беларусі – дударскую музыку і набліжаны да аўтэнтычнага спеў.
28 чэрвеня шэсць выпускніц спецыялізацыі Этнафоназнаўства кірунку Фальклор атрымалі дыпломы. Дзесяццю гадамі (курс «Уводзiны ў беларускую этнафонію» , з якога ўсё пачалося, быў уведзены ў планы ў 2001 годзе) заснавальнікі VIETAH ’а пры дапамозе калег па фальклорным руху прымусілі чынавенства ад адукацыі прызнаць каштоўнасць беларускай музыкі вуснай традыцыі, навучанне якой вымагае падрыхтоўкі ў ВНУ. Выпускніцы атрымалі ветахаўскую эдыцыю серыі «Па Крывіі без баяна» – DVD-плыту «Сонца – на лета, зіма – на мароз», прэзентацыя якой была прымеркавана да выпуску.
Адзіная неінспіраваная урбанізмам і меркантыльнасцю маладая надзея традыцыі – Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня» 24 чэрвеня стартаваў у старажытнай Рудабелцы ў шосты раз. Купальскія вогнішчы «Берагіні» ізноў запаліў VIETAH. І вельмі ганарыцца гэтым. А ўвогуле, гэта тое месца, дзе трэба быць.
І ноч сонцаварота сёлета была падпарадкавана стыхіі вады. Атрымаўся працяг «стрэльнага» ачышчэння. Гэта – да плёну і абнаўлення. А ў дачыненні VIETAH’а?
На СТРАЛЕ – другім маладзіку вясны на Веткаўшчыне
18.05.2010
Стыхія вады нечакана заявіла правы на ўладу пад другі маладзік вясны і яго свята. Носьбітак ж традыцыі і неафітаў, што сабраліся на архаічны рытуал, гэта не спыніла. «Вада на Страле – добра», – кажуць спявачкі, а не верыць ім у VIETAH’а няма падстаў.
На перыядычнае пост-фальклорнае рандэву пад Вальпургіеву ноч, завадатарамі якога былі VIETAH сёлета назбіралася шмат зацікаўленых з Беларусі, Украіны, Расіі i Польшчы.
Калядныя святы мяжы 2009-2010 усё не сканчаюцца. 9 студзеня ўдругараз з 2005 года выбухнуў “Калядны фэст Таццяны Пладуновай”. Танцавальная зала на Фабрыцыуса-5 прымала ВЕРАС, РАМЕ, BASSDANCE, КАШЛАТЫ ВОХ, CORNUCOPIA (ex-ЛІЦЬВІНСКІ ХМЕЛЬ), ГАРЛАЧЫКІ, ВЯСНЯНКУ і іншых жадаючых адкалядаваць і адтанчыць. У параўнанні з 2005 годам не было толькі містэрыяльнай гульні “Цярэшка”, смыкова-дударскі адрэстаўраванай некалі (у далёкім 2001-м) ВЕТАХАМ.
Аднак, яна мусіць матэрыялізавацца на справаздачы кафедры этналогіі і фальклору ў камернай зале БДУКМ (Рабкораўская, 17) 21 студзеня а 17.00. Запрашаем!
Акрамя ТАЛАКІ, якая ўласна і будзе “жаніць Цярэшку” чакаюцца ВЯСНЯНКА, РАМЕ, ЛЮБОШЧЫ, КРОСА, з якіх на сёмым годзе жыцця кафедры ТАЛАКА і складаецца. Ну і, вядома, у кулуарах – адказныя за “фальканутае тлумленне моладзі” – Петухова, Калацэй, Матыліцкая, Рыжкова і Пладунова.