ГУРТ КРЫЎСКАЄ МУЗЫКІ
[НАВІНЫ] [ГІСТОРЫЯ] [ПЛЫТЫ] [ФОТА] [ВІДЭА] [ГАСЬЦЁЎНЯ] [КАНТАКТЫ]






ШТО ЧУВАЦЬ пра «Vietah» у FM-эфіры бягучага году ад Dj-яў музычных
праграм

«Таўкачыкі» (абвестка па радыё наконт фэсту)

АРХIЎ ЗАПІСАЎ

(Пампуй, слухай і думай. Гэта, часам, карысна, бо хістае самаўпэўненасць.
Вядома, што найсамаўпэўненыя людзі – алігафрэны і невукі, бо яны ніколі
ні ў чым не сумняваюцца.)


"VIETAH" выступіць на XV POST-FOLK FEST MĖNUO JUODARAGIS
15.08.2012

«Месяц чарнарогі» – прыклад арганічнай сучаснай неакультуры, якая расце і харчуецца на аўтахтонным этна-бэкграўндзе. 3-х дзённы музычны open air – мадэрнова адглянцаваны верх, з сутарэнняў якога «прарастаюць» свядомая раўнавага з прыродай, мастацкі густ і досвед аднаго з найстарэйшых усходнееўрапейскіх этнасаў, мова якога – «сучасніца» санскрыту і лаціны. Летувісы нагадваюць – да фэсту тыдзень.





ВЕТАХ у Дударскім клубе
23.03.2011




падрабязней
ПАДЗЕЯ ў КАНТАКЦЕ



Віэда да фестывалю "Таўкачыкі ад Юрыя Выдронка"
30.01.2011





VI FOLK MODERN FEST "Таўкачыкі ад Юрыя Выдронка"
13.01.2011



удзельнічаюць
Юр'я (этна рок шоў)
Аўтэнтычныя бабулькі - рэканструкцыя старажытных абрадаў
в.Ольніца і в.Дуброва Глускага раёна
в.Обчын, в.Ямінск і в.Закальное Любанскага раёна
Альтанка
Бан-Жвірба http://vkontakte.ru/club9803176
Ветах http://vkontakte.ru/club19987891
Талака
Індывара http://vkontakte.ru/club20438706
Мотальскія суседзі
Sofia Juliusdotter (Швецыя)

Беларуская дзяржаўная філармонія вялікая канцэртная зала
2 лютага, 19.00

Аддзел рэалізацыі білетаў: гарадскія тэлефоны
284-44-33
284-32-02

Замова білетаў на сайце www.philharmonic.by



Канцэрт-прэзентацыя фальклорнага фестываля «БЕРАГІНЯ» у Мінску
10.11.2010



13 лістапада 2010 г. у Мінскім палацы культуры і спорту чыгуначнікаў Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь праводзіцца прэзентацыя Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня» ў рамках правядзення этнаграфічных канцэртаў у г. Мінску «Фальклор беларускай глыбінкі».

Чытаць далей

Пачатак канцэрта а 17:00.
Адрас: Чкалава, 7.
УВАХОД ВОЛЬНЫ



Шляхі вандровак ВЕТАХА: П О Ў Н А Ч
26.09.2010



23 – 26 верасня. Вільня. V Міжнародны фэст этнічных дыяспар Летувы «Покровские колокола». Сярод удзельнікаў – украінцы ДРЕВО, летувісы ULA, SUTARAS, VISI, адыгейцы ЖЪЫУ, калмыкі БУМБИН ОРН, палякі HOINO. Ад Беларусi на фэсце акрамя аўтэнтычных любанскіх ГЛЫБОКІХ КРЫНІЦ адзначыліся заснавальнікі VIETAH’а Вячаслаў Калацэй і Таццяна Пладунова.

Абнаўленне фотагалерэі:


● : У ВІЛЬНЕ НА ПАКРОВЫ 2010
photo Vyskvarka



Шляхі вандровак ВЕТАХА: З А Х А Д
08.07.2010



2 - 4 ліпеня. Ваколіцы Лейпцыгу. 31-ы фэст Еўрапейскага вяшчальнага саюзу «Еўрафолк». Краіны прэзентуюць на фолькавым аналагу «Еўрабачэння» ўласную каранёвую музыку. Сярод удзельнікаў – легенды іndie-сцэны AFRO-CELT SOUND SYSTEM, карэйцы MUAK, ірландцы FIDEL. Ад Беларусi ў форуме бярэ ўдзел RАМЕ – мужчынскі склад VIETAH’а. Але куды ж без лепшай паловы? І 50-хвілінны сэт RАМЕ і спявачак VIETAH’а выяўляе перад камерамі еўрапейскіх СМІ тое, что з’яўляецца музычнай спадчынай Беларусі – дударскую музыку і набліжаны да аўтэнтычнага спеў.

Абнаўленне фотагалерэі:


● : IN GERMANY 2010
photo Shchadryna



Другі выпуск ЭТНАФОНАЗНАЎСТВА
30.06.2010

28 чэрвеня шэсць выпускніц спецыялізацыі Этнафоназнаўства кірунку Фальклор атрымалі дыпломы. Дзесяццю гадамі (курс «Уводзiны ў беларускую этнафонію» , з якога ўсё пачалося, быў уведзены ў планы ў 2001 годзе) заснавальнікі VIETAH ’а пры дапамозе калег па фальклорным руху прымусілі чынавенства ад адукацыі прызнаць каштоўнасць беларускай музыкі вуснай традыцыі, навучанне якой вымагае падрыхтоўкі ў ВНУ. Выпускніцы атрымалі ветахаўскую эдыцыю серыі «Па Крывіі без баяна» – DVD-плыту «Сонца – на лета, зіма – на мароз», прэзентацыя якой была прымеркавана да выпуску.

Абнаўленне раздзела ПЛЫТЫ:


● : СОНЦА – НА ЛЕТА, ЗІМА – НА МАРОЗ



БЕРАГІНЯ 2010 – парад адбыўшыхся надзей
27.06.2010



Адзіная неінспіраваная урбанізмам і меркантыльнасцю маладая надзея традыцыі – Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня» 24 чэрвеня стартаваў у старажытнай Рудабелцы ў шосты раз. Купальскія вогнішчы «Берагіні» ізноў запаліў VIETAH. І вельмі ганарыцца гэтым. А ўвогуле, гэта тое месца, дзе трэба быць.

Абнаўленне фотагалерэі:


● : АГОНЬ І СОНЦА БЕРАГІНІ
photo Regina



КУПАЛЛЕ 2010 – музыка пад вадой
23.06.2010



І ноч сонцаварота сёлета была падпарадкавана стыхіі вады. Атрымаўся працяг «стрэльнага» ачышчэння. Гэта – да плёну і абнаўлення. А ў дачыненні VIETAH’а?

Абнаўленне фотагалерэі:


● : МУЗЫКА ПАД ВАДОЙ на Купаллі 2010
photo Alieshka



На СТРАЛЕ – другім маладзіку вясны на Веткаўшчыне
18.05.2010



Стыхія вады нечакана заявіла правы на ўладу пад другі маладзік вясны і яго свята. Носьбітак ж традыцыі і неафітаў, што сабраліся на архаічны рытуал, гэта не спыніла. «Вада на Страле – добра», – кажуць спявачкі, а не верыць ім у VIETAH’а няма падстаў.

Абнаўленне фотагалерэі:


● : СТРАЛА ПАД ДАЖДЖОМ
2010 photo Ligua



MAY DAY – фарбуем чырвоным і белым
30.04.2010



На перыядычнае пост-фальклорнае рандэву пад Вальпургіеву ноч, завадатарамі якога былі VIETAH сёлета назбіралася шмат зацікаўленых з Беларусі, Украіны, Расіі i Польшчы.

Абнаўленне фотагалерэі:


● : MAY DAY у «патрэбных колерах»
2010 photo Artglass



АБНАЎЛЕННЕ ФОТАГАЛЕРЭІ
30.01.2010


● : СОНЦА - НА ЛЕТА, ЗІМА - НА МАРОЗ!



● : КАЛЯДНЫ ФЭСТ Таццяны Пладуновай 9 студзеня 2010 года



На КАЛЯДНЫМ ФЭСЦЕ з працягам
12.01.2010



Калядныя святы мяжы 2009-2010 усё не сканчаюцца. 9 студзеня ўдругараз з 2005 года выбухнуў “Калядны фэст Таццяны Пладуновай”. Танцавальная зала на Фабрыцыуса-5 прымала ВЕРАС, РАМЕ, BASSDANCE, КАШЛАТЫ ВОХ, CORNUCOPIA (ex-ЛІЦЬВІНСКІ ХМЕЛЬ), ГАРЛАЧЫКІ, ВЯСНЯНКУ і іншых жадаючых адкалядаваць і адтанчыць. У параўнанні з 2005 годам не было толькі містэрыяльнай гульні “Цярэшка”, смыкова-дударскі адрэстаўраванай некалі (у далёкім 2001-м) ВЕТАХАМ. Аднак, яна мусіць матэрыялізавацца на справаздачы кафедры этналогіі і фальклору ў камернай зале БДУКМ (Рабкораўская, 17) 21 студзеня а 17.00. Запрашаем! Акрамя ТАЛАКІ, якая ўласна і будзе “жаніць Цярэшку” чакаюцца ВЯСНЯНКА, РАМЕ, ЛЮБОШЧЫ, КРОСА, з якіх на сёмым годзе жыцця кафедры ТАЛАКА і складаецца. Ну і, вядома, у кулуарах – адказныя за “фальканутае тлумленне моладзі” – Петухова, Калацэй, Матыліцкая, Рыжкова і Пладунова.





АРХIЎ



© Vietah 2000 - 2011
Сайт управляется системой uCoz