ГУРТ КРЫЎСКАЄ МУЗЫКІ
[НАВІНЫ] [ГІСТОРЫЯ] [ПЛЫТЫ] [ФОТА] [ВІДЭА] [ГАСЬЦЁЎНЯ] [КАНТАКТЫ]







У праграме: выставы “Фоталетапіс фестывалю “Берагіня” ў творчасці фотамайстра Я.В. Пясецкага”; публікацый “Краязнаўчай газеты”, Акцябрскай раённай газеты “Чырвоны кастрычнік”; метадычнай, і рэпертуарна-інфармацыйнай літаратуры “Сучасны стан і развіццё народнага мастацтва рэгіёнаў”;

выставы-продажы: рэпертуарна-метадычнай літаратуры, рэкламна-інфармацыйных матэрыялаў фестывалю; твораў народных мастацкіх рамёстваў і промыслаў;

правядзенне “круглага стала” “Традыцыйная культура і дзеці: праблемы захавання, аднаўлення і трансляцыі”;

фотасесія;
дэманстрацыя фестывальных відэаматэрыялаў.

Таксама адбудзецца канцэрт-прэзентацыя дзіцячых фальклорных калектываў і аўтэнтычных гуртоў:
Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці:

- “Рудабельскія зорачкі” (кіраўнікі Вольга Дульская, Дзмітрый Бяжкоў),
- “Цярэшкавы шчодрыкі” (кіраўнікі Тамара Іскрыцкая, Ігар Дземенкавец),
- “Некрашынка” (кіраўнікі Валянціна Кульбіцкая, Леанід Шчэрбін),
- аўтэнтычны калектыў “Перазвоны” Гацкога СДК (кіраўнік Алена Агейчык),
- танцавальныя пары;


Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці:
- народны фальклорна-этнаграфічны калектыў “Міжрэчча” Пагосцкага сельскага клуба (кіраўнік Кацярына Панчэня);


Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці:
- Анастасія Матусевіч, в. Пратасевічы (выкладчык Наталля Еўдакімовіч);


Барысаўскага раёна Мінскай вобласці:
- “Берагіня”, в. Мётча (кіраўнікі Мікалай Козенка, Антаніна Абрамовіч);


Любанскага раёна Мінскай вобласці:
- “Жэўжык”, г. Любань (кіраўнік Сяргей Выскварка);


Мінскага раёна:
- “Калыханка”, г. п. Міханавічы (кіраўнік Ларыса Рыжкова);


г. Мінска:
- “Талака”, БДУКіМ (кіраўнік Вячаслаў Калацэй),
- “Гарлачыкі”, СШ №3 (кіраўнік Святлана Яфімава).
Пачатак канцэрта а 17:00.
Адрас: Чкалава, 7.
Уваход вольны.

Сайт управляется системой uCoz