ГУРТ КРЫЎСКАЄ МУЗЫКІ
[НАВІНЫ] [ГІСТОРЫЯ] [ПЛЫТЫ] [ФОТА] [ВІДЭА] [ГАСЬЦЁЎНЯ] [КАНТАКТЫ]






АБНАЎЛЕННЕ ФОТАГАЛЕРЭІ
30.12.2009


● : НАПЯРЭДАДНІ КАЛЯДАЎ У ВІЛЬНІ дзевятага года



Шляхі вандровак ВЕТАХА: П О Ў Н А Ч
30.12.2009

17-22 снежня на прыканцы Піліпаўкі беларускамоўная супольнасць Вільні вытрымала мінскі фальклорны дэсант. З няшумным, але прыцягальным хэпенінгам “Напярэдадні Каляд” да яе завітала суполка з беларускага культурнага універсітэта ТАЛАКА. У калектыве, які з 2003 года “вядуць” Калацэй і Пладунова, грае інструментальная частка ВЕТАХА: Калацэй і Красулін (дуды), Масібут (струнныя), Ляшок (ударныя). Пасля танцаў пад смыковую і дударскую музыку нечакана для нас летувіскія выкладчыцы, што вывучаюць з маладымі беларусамі мову Чурлёніса і Саламеі Нерыс, зазначылі, што нарэшце зразумелі, як наглядна даказаць агульныя вытокі культуры беларусаў і летувісаў. На іх думку, для гэтага дастаткова паназіраць за спевамі ТАЛАКІ пад ветахаўскія інструменты. Пачуць гэта, асабліва ў прысутнасці сп.Галіны Сівалавай, якая адна з нямногіх віленчукоў, што даўно ведаюць і трывала цэняць ВЕТАХ, была дужа прыемна.



Фолк-ЭКСПРЭС
26.11.2009



29 лістапада 2009 г. у Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі адбудзецца канцэрт танцавальнага клуба «Бассданс» з праграмай «Фолк-экспрэс». Госці канцэрта: «Ветах», «Эйрут», «Cornucopia», «Кейлі Кол», «Крус Ріл», «Рагнеда», дуэт «Алегрыас», Дар'я Піскун. Пачатак канцэрта а 17:00 (Тэатральная зала).
Адрас: Старавіленскі тракт 41.
Даведкі і замова квіткоў: (017) 2338624, (033) 3140278, (029) 5567748.



АБНАЎЛЕННЕ ФОТАГАЛЕРЭІ
24.11.2009


● Кёльн.23-25.10.2009 Шляхі вандровак - захад (фотагалерэя)



ШЛЯХI ВАНДРОВАК ВЕТАХА: ЗАХАД
24.11.2009


З 23 па 25 кастрычніка ў Кёльне (адным з найпрыгожых і абжытых месцаў Еўропы – былым рымскім Cologne) адбыўся 30-ты фестываль краін European Broadcasting Union пад назвай «EBU Contemporary Folk Cologne». Музыкі з 12 краін кантыненту (Данія, Іспанія, Польшча, Нарвегія, Расія, Бельгія, Германія, Фінляндыя, Чэхія і інш.) прадставілі на ім узоры каранёвай музыкі свайго народа. Ад Беларусі ў фэсце ўдзельнічаў «ВЕТАХ».



«ТЫДЗЕНЬ ФАЛЬКЛОРНА-ЭТНАГРАФІЧНЫХ ФІЛЬМАЎ»
24.05.2009

З 25 па 30 траўня ва універсітэце культуры і мастацтваў пройдзе «Тыдзень фальклорна-этнаграфічных фільмаў». Лепшыя карціны ў жанры аудыёвізуальнай антрапалогіі, адсняты Зінаідай Мажейка, Таццянай Кухаронак, Інай Назінай, Рэгінай Гамзовіч будуць паказаны зацікаўленай аудыторыі. Нематерыяльнай культурнай спадчыне Беларусі прысвечаны і фільмы маладых аўтараў, якія творча даследуюць традыцыі сучаснага адраджэння купальскай абраднасці і каранёвай музыкі беларусаў. Тыдзень пройдзе пад эгідай Беларускай нацыянальнай камісіі по справах ЮНЭСКА і Цэнтра захавання спадчыны вуснай традыцыі беларусаў.




ШЛЯХІ ВАНДРОВАК ВЕТАХА: ПАЎНОЧНЫ ЎСХОД
30.04.2009


24 – 26 красавіка 2009 года ў Санкт-Пецярбургу адбыўся фэст “Славянское древо”. Сярод польскіх, украінскіх, расійскіх “галінаў” на “дрэве” былі заўважны дзве беларускія – ВЕТАХ і легендарны ўсходнепалескі калектыў АНАНЧЫЦЫ.

Гурты разам прадстаўлялі Беларусь на канцэртах у залі Цэнтральнага музея сувязі і ў піцерскім Доме кампазітараў. Завяршыўся фэст вялікім пленэрным святам-хэпенінгам на Халме Славы ў Купчына.

На імпрэзах фэсту АНАНЧЫЦЫ, з якімі ВЕТАХ пазнаёміўся ў Вільні ў 2006 годзе, пашырылі свой творчы дыяпазон зухаватым выкананнем пад ветахаўскую дуду нятленнага “Каваля”. Выступ з найстылёвымі аўтэнтычнымі спявачкамі Беларусі ў чарговы раз пераканаў ВЕТАХ у дакладнасці і гонары творчага шляху ў фарватары каранёвай музыкі свайго народа.



ІІІ Міжнародная канферэнцыя «АЎТЭНТЫЧНЫ ФАЛЬКЛОР: ПРАБЛЕМЫ ВЫВУЧЭННЯ, ЗАХАВАННЯ, ПЕРАЙМАННЯ»
24.04.2009


Будзем рады бачыць зацікаўленых на канцэрце ФАЛЬКЛОР БЕЛАРУСКАЙ ГЛЫБІНКІ, які адбудзецца 29 красавіка, 17.00 ва універсітэце культуры і мастацтваў, канцэрт пост-фолькавых гуртоў ТРАДЫЦЫІ І ПЕРАЕМНІКІ 30 красавіка, 13.00 (удзельнічаюць «Кудзьмень», «Гуда», «EF-Суполка», «Кроса», «Талака», «Раме», «Гуды», Натальля Матыліцкая, «Reketukas» (Вільнюс), «Будьмо» (Кіеў). Кантактная скрыня hurtvietah@gmail.com.



ТОР-5 POST-FOLK
20.03.2009


6 сакавіка 2009 года дырэкцыя ПРІОРБАНК (Беларусь) разам з партнёрамі з RAIFFEIZENBANK (Аўстрыя) агучыла Топ-5 музычных калектываў, якія былі намініраваны на прэмію “Адданасць беларускім традыцыям”. ВЕТАХ быў названы ў ліку пераможцаў перад фольк-рок-гуртом ПАЛАЦ і адыграў 10-хвілінны сэт для фінансістаў і калег-музыкаў на імпрэзе, наладжанай ПРІОРБАНКам ў яго галаўным офісе на вуліцы імя класіка анархізму князя Пятра Крапоткіна.



АБНАЎЛЕННЕ ФОТАГАЛЕРЭІ
13.02.2009


● Клуб Step.8.01.2009 10 год па шляху дуды і поўні


● Фальклорная школа. 8-10.01.2009: Святы зімовага сонцаварота і
этнаэкалогія



ПА ШЛЯХУ ДУДЫ І ПОЎНІ
05.01.2009




ФАЛЬКЛОР БЕЛАРУСКАЙ ГЛЫБІНКІ
10.11.2008



Будзем рады бачыць зацікаўленых на канцэрце ФАЛЬКЛОР БЕЛАРУСКАЙ ГЛЫБІНКІ, які адбудзецца ў чацвер 13 лістапада ва універсітэце культуры і мастацтваў. Ёсць магчымасць пачуць аўтэнтычныя вясельныя песні калектываў, адобраных этнографам Ірынай Мазюк з розных рэгіёнаў Беларусі.



КІРУНКІ ШЛЯХОЎ ГУРТА «Vietah»: ПАЎНОЧНЫ ЗАХАД
28.08.2008



Амаль цалкам увесь жнівень «Vietah» бавіў час у Французскай Брэтані, дзе яго музыка карыстаецца добрым попытам вось ужо пяць год. Акрамя віна, сідра, «брукаваных тратуараў мудрай старой Еўропы» (па Набокаву) і вольнага атлантычнага паветра землі былой кельцкай Арморыкі і ўсёй Рымскай Галіі вабяць да сябе выключна разумным вобразам думак і вытанчаным густам яе сучасных жыхароў, што мае адлюстраванне ва ўсіх бакох іх жыцця: ад спосабаў кансервацыі помнікаў гісторыі і культуры да штодзённага за- стольнага этыкету і дызайну грамадскіх месцаў агульнага карыстання.

НА ГУКАВЫМ СКРЫЖАВАННІ РЭНЕСАНСУ, БАРОКА І АРХАІКІ
14.07.2008

II INTERNATIONAL MUSICAL INSTRUMENTS EXHIBITION



Экзатычнымі музычнымі фарбамі еўрапейскіх рэнесансных віёл, лютней, гі-
тар і спінета; барочных скрыпак, флейт і альтоў; архаічных акарын, гудка, ку-
гіклаў, рылея, курскага ражка і гуслей напаўняюцца з 12 ліпеня вуліцы Віцебс-
ка. Вядучыя майстры Беларусі, Украіны і Расіі прэзентуюць свае творы з палі-
сандра, эбенавага, чырвонага і чорнага дрэва, явара, рэзананснай яліны і на-
ват (!) з біўня маманта на ІІ Міжнароднай выставе музычных інструментаў у
сталіцы «Славянскага базара 2008». Віцябляне і госці форума маюць рэдкую
магчымасць даведацца на спосаб вырабу ўнікальных інструментаў у майстра
і аўтара новай тэорыі акустыкі смыковых інструментаў кіеўляніна Фларыяна
Юр’ева, рэканструктара амбушурных ражкоў масквіча Бырыса Яфрэмава, за-
снавальніка кампаніі па вытворчасці высокаякасных перкусійных інструмен-
таў GRIG магілёўчаніна Віктара Грыгор’ева і іншых майстроў, вядомых ад
Прынстана і Лондана да Кіева і Алма-Аты.

Ідэя выставы належыць да аднога з рэканструктараў самага каларытнага на-
цыянальнага інструмента беларусаў – дуды (ці беларускай валынкі) – майстру
Віктару Кульпіну. Менавіта пад гукі яго інструментаў у выкананні дударскага
калектыва Рàме спецыялізацыі Этнафоназнаўства універсітэта культуры і мас-
тацтваў першыя наведвальнікі выставы пачалі для сябе ў выходныя захап-
ляльную вандроўку ў свет жывой музычнай гісторыі, якая працягнецца ў го-
радзе на Дзвіне да 16 ліпеня.


ПРА «Vietah» ЯК ПУРЫСТАЎ ДУДАРСКАЙ МУЗЫКІ
16.06.2008



З інфавыпуску FM-станцыі «Radio ROKS» 15 чэрвеня 2008 года:
11–15 чэрвеня ў Варшаве праходзіць традыцыйны фестываль беларускай куль-
туры і мастацтва «MINSK MIXT–2008». Жыхары польскай сталіцы пазнаё-
мяцца з найбольш цікавымі і перспектыўнымі эксперыментамі мінскіх артыстаў
разнастайных жанраў: фотамастакоў, літаратараў, бардаў, выканаўцаў блюзу і
рок-н-ролу, ды-джэяў, блогераў і аўтараў сеціўных ролікаў на you-tube.

Гонар закрываць фэст, аднак, у гэтым сезоне заваявалі артысты, якія «рухаюць»
этнічную музыку. «MINSK MIXT–2008» будзе закрыты 15 чэрвеня ў варшаўскім
клубе «DIUNA» ethno-dance-party легендарнага пурыста беларускай дударскай му-
зыкі – ансамбля «Vietah». Музыкі калектыва, які сёлета адзначае 10-годдзе «руху
па шляху дуды, поўняў і сонцаваротаў» толькі ў мінулыя выходныя вярнуліся з
Санкт-Пецярбурга, дзе былі аднымі з хэдлайнераў міжнароднага фестывалю
«Нашчадкі традыцый».


паслухаць абвестку з «Радыё Рокс» (пра «Minsk Mixt»)


КІРУНКІ ШЛЯХОЎ ГУРТА «Vietah» : ПАЎНОЧНЫ УСХОД
08.06.2008



Музыкі калектыва толькі вярнуліся з Санкт-Пецярбурга, дзе ўдзельнічалі ў
фальклорных майстэнях міжнароднага фестывалю «Нашчадкі традыцый».
На неўскіх берагах іх дуды, гуслі, керамічныя там-тамы і гудкі гучалі ў пярос-
тым хоры ўсходне- і заходнеславянскіх, фіна-угорскіх і цюркскіх мелодый і
напеваў. «Vietah», аднак, як сцвярджае ягоны лідэр Вячаслаў Калацэй, і на-
далей мае намер дакладна трымацца выключна камертону каранёвай музы-
кі беларусаў. На фэстах, наладжаных сапраўднай піцерскай інтэлігенцыяй,
беларусам вольна і ўтульна, паколькі іх культура і музыка карыстаецца ў гэ-
тых колах надзвычайнай павагай і разуменнем.

На зваротным шляху з фэсту гурт «Vietah» наведаў замак у мястэчку Выбарг –
кропку дыслакацыі аднаго з найцікавых і адмысловых музычна-эксперымен-
тальных бэндаў пост-савецкай прасторы – гурта «Musica Radicum». Акрамя
музычных талентаў, харызмы і звярынага драйву у час канцэртаў удзельнікі
Musica Radicum (у складзе якога – ураджэнец Мазыра, дудар і музычны майс-
тар Алесь Жура) вызначаюцца адмыслова станоўчым светаўспрыманнем,
незацятасцю, адвязанасцю і гасціннасцю. Таму, натуральна, адвечным ван-
дроўнікам з гурта «Vietah» сёння цяжка знайсці людзей, з якімі была б больш
прыемна выпіць віна і паразмаўляць.

07.04.2008

У красавiку 2008 рэмiкс на песню «Дуда» выкладзены на Тузiне Гiтоў.


22.03.2008

Будзем рады бачыць зацiкаўленых на канцэрце «Фальклор беларускай глы-
бінкі» 27.03.08 а 18.00 (аўтэнтычны фальклор Заходняга Палесся, запроша-
ны Iрынай Мазюк); і на канцэрце пост-фальклорных выканаўцаў Усходняй
Еўропы 28.03.08 а 14.30 у Моладзевым тэатры эстрады («Saucejas» - Латвія,
«Ziemerva» - Польша, Cяргей Старасцін - Расія, «Гуда», «Талака», «Кудзьмень»,
«Кроса», «Этнафанічная суполка», Наталля Матыліцкая & «Любішчы»,
Дзяніс Сухі, «Раме» & «Ветах» - Беларусь).
Запрашальныя для прэсы на канцэрты +375 29 7 543 588

11.02.2008


13 лютага адбудзецца рэлiз DVD «Dуды Юр'я зiмовага» , матэрыял якога
адсняты на дударскiх вечарынах праекта «Па Крывіі без баяна» 5-6 снежня
2007 года з удзелам гуртоў Vietah, Musica Radicum, Кашлаты Вох,
Лiцьвiнскi Хмель, Этнафанiчная Cуполка, Раме.


21 01.2008

З'явiлася рэцэнзiя на CD «VIETAH IN AN ACID CHILDHOOD» .
З яе зместам можна азнаёміцца тут


РЭЛІЗ CD «VIETAH IN AN ACID CHILDHOOD»
21.12.07


Прэзентацыя CD на FM радыястанцыі «Мір» з Dj Зміцерам Смірновым.


АНОНС РЭЛІЗУ CD «VIETAH IN AN ACID CHILDHOOD»
19.12.07

На перадкалядны тэрмін запланаваны рэліз CD “Vietah in an acid childhood” – рэміксы калядных запісаў гуртоў Ветах і Верас 1998 – 1999 гадоў, у якіх акустыка перамешана з сучаснай электроннай музыкай у розных прапорцыях і спалучэннях. У падзяках пералічаны Led Zepellin,Bee Gees, Жорж Майкл і Майкл Джэксан. Прад’юсарамі гэтага мікставага, і даволі нехарактэрнага для Ветаху рэлізу з’яўляюцца Калацэй і Цімонаў. Вы можаце папярэдне замовіць CD па электроннай пошце.


05.12.07





Анонс імпрэзы «Дуды Юр'я зімовага» ў эфіры РАДЫЁРОКС 5 снежня 2007 года. З ім можна азнаёміцца тут



VIETAH і Зялёныя Святкі

17 – 19 траўня 2007 года адбыліся: дударская дыскатэка ў клубе STEP (з серыі «Па Крывіі без баяна» ) чарговы выступ VІETAH «на плэнэры» ў парку імя Горкага. Сярод навін 2007 года там былі агучаны некалькі сёмушных песень і прадэманстраваны новыя варыянты танцаў: «Ліцьвінка» з ваколіц Маладэчна, «Ночка» са збораў любанскага даследчыка Сяржука Выскваркі. Для слыннага сябра калектыва сп.Іллі быў выкананы танец «Акулэна» на дудзе, што сваім танальным планам і прыёмамі гукавымання даволі блізка набліжана да «класічных» беларускіх інструментаў 1930-х гг., якія слухаў і натаваў пецярбуржац Яўген Гіпіус (пляменнік бліскучай дэкадэнцкай паэткі і жонкі геніяльнага пісьменніка Зміцера Меражкоўскага Зінаіды Гіпіус). Гэта гукарад g¹ – G¹, часам moll-, часам (па эстэтычных прыхільнасцях VІETAH) dur- нахілення, «пасажаны» на арганны пункт с².


Рэліз «VIETAH live on DVD»

Матэрыял «VIETAH live on DVD» быў адсняты ў Польшчы 13 траўня 2006 года. У 2007 годзе з ім могуць пазнаёміцца наведвальнікі выступаў калектыва. Сет-ліст DVD складаецца з 18 нумароў. Збольшага гэта – веснавыя абрадавыя песні і побытавыя танцы ў выкананні сэптэту музыкаў, якім быў прадстаўлены VIETAH у траўні 2006 года.


«Міжнародныя спатканні дударскія» ў эфіры РАДЫЁРОКС 17 красавіка 2007 года. З ім можна азнаёміцца тут



Сайт аднавіў сваю працу 19 снежня 2007 года. Паступова выпраўляем сітуацыю і крыху асвятляем нашу дзейнасць за той час, пакуль мы адсутнічалі ў Інтэрнэт-прасторы



20 чэрвеня 2001 г. у 18.30 канцэрт у клубе ТУНЭЛЬ. Назва канцэрта "Доўгі танок сярэдзіны лета". Адрас клуба г.Мінск, пр.Пушкіна, 28. Тэл. для заказу квіткоў 227-04-96. Кошт 1200 руб. Прыходзьце, калі ласка!



28.03.2001 а 18.30 — перформансам "Па-ва-да" ў "Тунэлі" распачата "Вандроўка па Крывіі без баяна" - серыя з клубных канцэртаў з дударскай музыкай, прымеркаваных да традыцыйных свят Беларусі. Паралельна - прэзентацыя CD "Тэмпаральнасць" гурта "Ветах".
Клуб "Тунэль" г.Мінск, пр.Пушкіна, 28. Кошт квіткоў 1500 руб.



19 01.2001 у газеце "Беларуская маладзёжная выйшаў артыкул
"Бязмежная стыхія фальклору сёння". З ім можна азнаёміцца тут...



22.12.2000 г. сайт быў распрацаваны.



Афіцыйна выйшаў наш першы альбом "Тэмпаральнасць"
Our first album was officially released "Temparality"



07.01.2001 г. "Ветах" удзельнічаў у дабрачынным канцэрце для сацыяльна неабароненых дзяцей "У трэцяе тысячагоддзе — з верай, надзеяй, любоўю!" у Мінскім цырку.



На сакавік-красавік 2001 года мы плануем прэзентацыю дэбютнага CD.


© Vietah 2000 - 2011
Сайт управляется системой uCoz