ГУРТ КРЫЎСКАЄ МУЗЫКІ
[НАВІНЫ] [ГІСТОРЫЯ] [ПЛЫТЫ] [ФОТА] [ВІДЭА] [ГАСЬЦЁЎНЯ] [КАНТАКТЫ]




Бязмежная стыхія фальклору сёння

"Ветах" & "Верас" — "Тэмпаральнасць", Мн., 2000 "НЦТДМ"

Напрыканцы мінулага году, калі ў Мінскім тэатры эстрады пры поўным аншлагу прайшоў I фэст сучаснага фальклору Таўкачыкі", уся Беларусь выразна пераканалася, што наш ііарод не толькі захаваў адзін з багацейшых у Еўропе фальклорных скарбаў, але і здолеў спалучыць яго з найшырэйшым спектрам сучасных музычных плыняў тут і аўтэнтык ад "Ліцвінаў" і "Гудаў", і рок-апрацоўкі ад "Postscriptum" і "Безь Білета" і world-music ад "Ur`ia" і "Троіцы", і электронныя фолк-эксперыменты "Impre-dance" ды процьма яшчэ ўсялякіх арыпнальных праектаў.

I аказалася, як слушна пісаў у "ЛіМе" Анатоль Мяльгуй: што казаць пра асобныя гурты, калі цэлыя плыні сучаснай беларускай музыкі не змаглі прадставіць на фестывалі "Таўкачыкі" свае творы. Творчых рэсурсаў для правядзення наступных такіх аглядау дастаткова. Абы не разгубіць імпэту арганізатарам.

Сярод тых, каго абыйшоў увагай нават пільны А.Мяльгуй, — праект "Тэмпаральнасць" фальклорных гуртоў "Ветах" і "Верас". Сам факт гэты толькі сведчыць пра неабсяжнасць з'явы. І нягледзячы на шырокі згаданы пералік стыляў і напрамкаў, "Тэмпаральнасць" — гэта яшчэ нешта своеасаблівае, унікальнае, якое не далучыш да іншых, але простае параўнанне напрошваецца. Хаця б параўнанне з прыкметнымі ўжо фанаграфічнымі рэлізамі.

Напрыклад, "Лядзецкая полька" калісьці вядомая была з дыскаграфп поп-фолк-гурта "Свята" ("Мелодия", 1988), але ансамбль "Ветах" праз дуду і іншы аўтэнтычны інструментарый вярнуў ёй аб'ем, важкасць. Тут, як і ў славутым беларускім танцы "Мікіта", гурт "Ветах" скарыстоўвае таксама для гэтай мэты больш запаволены тэмп. Мо таму гэтыя фолк-хіты маюць тут выразна адрозныя рысы, у той час, як на дыску таронцкага аркестру "Oshawa melody" п/к Б.Лішчонка ("Pahonia records", 1966) і "Мікіта", і "Полька-Янка", і "Юрачка" — звыклыя і вельмі падобныя хатнія танцавалкі. Але што да "Юрачкі", дык у сэнсе ўнутранай энергетыкі "Ветах" тут моцна саступае "Ліцвінам" ("Limas", 1994 — альбом "Неба і земля"), хоць рокераў з "Ur'іа" у запісе танцу "Таўкачыкі" (Aria Records F.A.", 2000) яны пераўзышлі.

Але што ж мы не згадваем другую палову гэтага творчага сімбіезу — & "Верас"? А вось гэта — асобны цымус новага праекту: калі вы чуеце ў добрай палове трэкаў кранальныя дзіцячыя галасы ("Чырвоная ружа", "Цяцерка", "Явар"), дык гэта акурат дзіцячы гурт Таццяны Пладуновай "Верас" злучаецца з малодшай групай "Ветаху" Вячаслава Калацэя, а дарослы "Ветах" — гэта той жа Слава (вакал, дуда, акарына), тая ж Таццяна (вакал, перкусія), а таксама ВольгаТараненка (скрыпка), Ілона Андрушка (вакал), Марыя Плашчова (вакал) і Таццяна Якімава (вакал).

Есць яшчэ адна істотная вартасць новага праекту — ягоная выразная канцэптуальнасць, чаго не хапае мнопм гуртам, асабліва фальклорным (нават славуты альбом "Ліцвінаў" — "Ой, у лузе-лузе" цягне не болей, як на ўдалую зборачку).

Фармаванне канцэпцыі альбома "Тэмпаральнасць" пачынаецца ўжо з цытатшку ягонага буклета. Тут і Дж.Р.Толкін, і Ю.Борэў, і Л.Гумілеў, і С.Санько. Яны даюць слухачу коды асэнсавання фальклорных міфаў праз сістэму каляндарных рытуалау. А каляндар іхні дзеліцца не на банальныя чатыры сезоны, а на тры цыклы (і гэта нават падкрэслена ў мастацкай аздобе буклета ды ў самой назве, бо тэмпаральныя цыклы — гэта значыць часовыя цыклы).

Першы цыкл (10 трэкаў) — гэта вясна з традыцыяй яе гукання і ледзь не аж да Купалля. Цыкл другі (9 трэкаў) — жніўныя, бытавыя, вясельныя песні. І трэці цыкл (8 трэкаў) — песні пераважна калядныя. Хоць гэтая пераважнасць справакавана хіба недаглядам, бо "Дуда" тут (а тым больш "Яшчур") з канцэптуальнага цыклу робіць нібыта зборнік фолк апрацовак, як у опернага тэнара М.Забэй-ды-Суміцкага ("Supraphon", 1966, "БМАgroup", 2000). А між тым "Тэмпаралыіасць" усе ж прэтэндуе і на канцэптуальнасць, і на аўтэнтычнасць, хоць самі стваральнікі праекту назвалі яго пост-фальклорам ("калі моладзь, дакрануўшыся да традыцыі, імкнецца падоўжыць яе ў сваім урбанізаваным жыцці").

Але, мяркую, пост-фолк — гэта не поп-фолк. Тым больш што "Ветах & Верас" дэманструюць менавіта глыбокае пранікненне ў аўтэнтычны матэрыял. І ў сувязі з гэтым — яшчэ адна заўвага што робяць у беларускім фальклоры польскі "Кракавяк" і расійскі, створаны на іспанскім матэрыяле "Падэспань"? Янка Купала нават скарыстаў апошні, каб высмеяць беларускіх этнамазахістаў Памятаеце словы пана Адольфа Быкоўскага "Я розных мужычых танцаў не танцую "Падзі спаць" давай!"

Зрэшты згодзен, што ёсць і традыцыя фалькларызацыі чужога матэрыялу. Але ж "Падэспань" ад часу стварэння яе ў 1898 годзе артыстам маскоўскага Вялікага тэатра А.Царманам не паспела нават асэнсавацца ў пэуны рытуал, хоць і вядомыя шэраг беларускіх версій. Не ўсе, што бытуе ў народзе, есць фальклор, бо сёння праз FM-эфір народ распявае дзесяткі версій "Зайка моя" Ф.Кіркорава, якія наўрад ці сфармуюцца ў нейкі рытуал. Замест падобных запазычанняу ў другі цыкл яўна лепей упісаліся б вясельна-бытавыя напевы, кшталту "Дуда" ("Было ў бацькі тры сыны"), "Яшчур", а трэці, відаць, лагічней дапоўніць чымсьці з валачобных песень.

Зрэшты, не прэтэпдую на канчатковы прысуд, а толью спадзяюся на цвярозую логіку ўнікальных творчых асобаў, якія здолелі распрацаваць такі пераканаўчы канцэпт — артыстаў, згуртаваных у лабараторыі фальклору Нацыянальнага цэнтру творчасці дзяцей і моладзі (Мінск, Кірава, 16-105).

Іхні цікавы рэліз падрыхтаваны, але яшчэ нікім не выдадзены, хоць каля сотні дэма-кампактаў ужо з поспехам разыйшлося сярод збіральнікау рарытэтаў. Калі хто мае чым дапамагчы рэалізацыі гэтага праекту да канца, тэлефануйце ў Цэнтр (227-04-96), або непасрэдна Таццяне Пладуновай: 283-21-96. Е-mail: betax@tut.by.

А артыстам — апошняя заўвага: уважліва вычытвайце тэксты буклета, каб не трапіла ў тыраж "Чырвоная рожа" замест "… ружы", ды "Соўніка" замест "Сонейка", а то ж памылкі нават лацінкай дублююцца. І ўжо зусім дзіўны англамоўны варыянт "Belorus", які нібыта хоча ўвабраць і новую афіцыйную транслітэрацыю "Belarus", і былую савецкую "Byelorus", узятую не з мовы арыпнала. Зрэшты, гэта справа карэктараў, а ад музыкаў чакаем новых рэлізаў.

Вітаўт Мартыненка, для "БМ"


© Vietah 2000 - 2011
Сайт управляется системой uCoz